СК Беларусі забраў для даследавання аб'екты з месца падзення ўкраінскай ракеты
Папярэдне ўстаноўлена, што знойдзеныя абломкі належаць зенітнай кіруемай ракеце С-300. Цяпер агляд прадаўжаецца, апытваюцца відавочцы. Падрабязна фіксуецца следавая карціна, збіраюцца аб'екты, якія маюць значэнне для следства і далейшага правядзення экспертных даследаванняў.