У Польшчы высокі ўзровень захворвання на грып і вірус RSV
У Міністэрстве здароўя Польшчы сабраўся крызісны штаб, каб абмеркаваць змаганне з вірусамі грыпу і RSV.
Artykuł У Польшчы высокі ўзровень захворвання на грып і вірус RSV pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Міністэрстве здароўя Польшчы сабраўся крызісны штаб, каб абмеркаваць змаганне з вірусамі грыпу і RSV.
Прэс-сакратар міністэрства Войцех Андрусевіч заявіў, што “сітуацыя стабілізуецца з невялікай тэндэнцыяй да зніжэння”. Ён таксама паведаміў, што занятасць дзіцячых ложкаў у лякарнях цяпер складае каля 60 працэнтаў па краіне. Ён дадаў, што зараз вірус грыпу больш распаўсюджаны сярод дзяцей да пяці гадоў. На мінулым тыдні 1700 маленькіх дзяцей былі заражаныя вірусам RSV. Калі супраць грыпу можна змагацца, у тым ліку робячы прафілактычныя прышчэпкі, то вакцыны супраць RSV пакуль няма. Многія дзеці пераносяць захворванне цяжка і патрабуюць дапаможнага дыхання.
Таксама паведамляецца, што перад Раством у лякарнях Люблінскага ваяводства, Падкарпацця, Падляшша і Малапольшчы занятасць дзіцячых ложкаў вагалася ад 90 да 100 працэнтаў. Цяпер гэта 60-70 працэнтаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Польшчы высокі ўзровень захворвання на грып і вірус RSV pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.