Мінскі метрапалітэн гатовы да павелічэння пасажырапатоку ў навагоднюю ноч
"Адзначу, што метро будзе працаваць у высокім тэмпе і ва ўсе астатнія святочныя дні. Для забеспячэння ўсіх задач будуць задзейнічаны спецыялісты розных службаў. Мінскі метрапалітэн робіць усё для таго, каб людзі паспелі да навагодняга стала, сяброў, на навагоднюю ёлку і масавыя гулянні", - адзначыў Андрэй Дроб.