„Госці Рацыі” журналісты Мілана Харытонова і Алесь Ляўчук
Нашы госці – вядомыя берасцейскія журналісты, якія свой часовы прытулак знайшлі ў Беластоку.
Artykuł „Госці Рацыі” журналісты Мілана Харытонова і Алесь Ляўчук pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Тры дзясяткі прадстаўнікоў беларускіх незалежных медыя цяпер знаходзяцца за кратамі.
Пры гэтым значная частка журналістаў вымушана пакінула Беларусь, і цяпер раскіданая па розных краінах свету. Нашы госці – вядомыя берасцейскія журналісты, якія свой часовы прытулак знайшлі ў Беластоку, і будуць сустракаць на Падляшшы ўжо другі Новы год запар. Запрашаем на размову, у тым ліку падвядзём вынікі году.
Мілана Харытонава: Я б вылучыла беларускага Нобеля, на маю думку гэта вельмі важна, каб у чарговы раз узняць і падтрымліваць тэму беларускіх палітвязняў. Гэта вельмі важна для Беларусі зараз і лічу ў будучым. Трошкі расчаравалі каментары да гэтай падзеі, бо былі ўкіды, каб перасварыць беларусаў, украінцаў і г.д. Гэта толькі ў чарговы раз падкрэслівае, наколькі гэтая падзея значная, што нават прапаганда так лічыць і спрабуе ўбіваць нейкія кліны.
Алесь Ляўчук: Канешне тэма №1 – вайна. На гэта можна паглядзець у такім разрэзе, што гэта дае шанец Беларусі. Калі Украіна пераможа, то ў нас з’явіцца магчымасць пабудаваць сваю краіну. Адзначу, што паўсюдна стала шмат беларусаў. Прыязджаеш у Варшаву, там беларусы. Прыязджаеш у Вільню, там беларусы. Прыязджаеш у Батумі, там беларусы. Нават у Італіі і Бельгіі шмат беларусаў. Гэта такі момант, якога ніколі не было У нас ёсць вельмі моцныя дыяспары, якія могуць вырашаць шмат пытанняў, уплываць на еўрапейскіх палітыкаў, рабіць беларускія рэчы, а самае галоўнае, захоўваць нашу краіну – нашу беларускую культуру, музыку, нават спорт. Каб калі будзем вяртацца, мы змаглі прывезці гэта назад дадому.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł „Госці Рацыі” журналісты Мілана Харытонова і Алесь Ляўчук pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.