У Беларусі пазбавілі ліцэнзіі яшчэ дзясятак адвакатаў
Адпаведнае рашэнне прыняў Мінюст.
Artykuł У Беларусі пазбавілі ліцэнзіі яшчэ дзясятак адвакатаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Беларусі пазбавілі ліцэнзіі яшчэ дзясятак адвакатаў. Адпаведнае рашэнне прыняў Мінюст.
У яго паведамленні адзначаецца, што Андрэй Камісараў, Андрэй Невядоўскі і Ягор Папкоўскі пазбаўлены ліцэнзіі „ў сувязі з прымяненнем да адвакатаў дысцыплінарных спагнанняў у выглядзе выключэння з тэрытарыяльных калегій адвакатаў за здзяйсненне правін, несумяшчальных са званнем адваката (здзяйсненне дзеянняў, якія дыскрэдытуюць званне адваката і адвакатуру)”.
Марыя Давыдчык, Сяргей Космач, Галіна Мамонька, Віктар Мацкевіч, Уладзімір Пыльчанка і Уладзімір Ягадзінскі пазбаўлены ліцэнзіі „ў сувязі з немагчымасцю выканання адвакатамі сваіх прафесійных абавязкаў з-за недастатковай кваліфікацыі”.
З 11 студзеня спыняецца дзеянне ліцэнзіі Аляксандра Чырвы — „у сувязі з выяўленым грубым парушэннем заканадаўства аб ліцэнзаванні, учынка, несумяшчальнага са званнем адваката”.
Віктар Мацкевіч абараняў палітвязня Сяргея Ціханоўскага. Пра тое, што яго пазбаўляюць ліцэнзіі, стала вядома яшчэ ў пачатку снежня. Тады ж стала вядома, што ў такой жа сітуацыі апынуўся Уладзімір Пыльчанка, які абараняў інтарэсы палітвязняў Марыі Калеснікавай і Эдуарда Бабарыкі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Беларусі пазбавілі ліцэнзіі яшчэ дзясятак адвакатаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.