Пра навагодняга зайца з гною
Дзіўная скульптура з’явілася ў Якуціі, што ў Расейскай Фэдэрацыі. Тамтэйшыя ўмельцы зрабілі зайца. Толькі ў якасці матэрыялу для сваёй скульптуры яны выкарыстоўвалі не бетон, гліну ці жалеза. А гной.
Artykuł Пра навагодняга зайца з гною pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Дзіўная скульптура з’явілася ў Якуціі, што ў Расейскай Фэдэрацыі. Тамтэйшыя ўмельцы зрабілі зайца. Толькі ў якасці матэрыялу для сваёй скульптуры яны выкарыстоўвалі не бетон, гліну ці жалеза. А гной. Так-так, менавіта той гной, карычневага колеру, які звычайна ўносіцца ў глебу для ўраджаю.
Вось дзе выраз “з гаўна і палак” можна выкарыстоўваць у прамым значэнні. Дарэчы заяц, як і гной, выйшаў таксама карычневага колеру. А цяпер пытанне: навошта рабіць зайца з гною? Нейкае эстэтычнае задавальненне ад сузірання зайца з гною не атрымаеш. Асабліва, калі ўсведамляеш, з чаго той заяц зроблены. Практычнага значэння, таксама малавата. Наўрад ці цяперашняя моладзь захоча тусавацца каля падобнай скульптуры з гною. Хаця аўтары працы вельмі радаваліся, што паспелі зрабіць скульптуру акурат да школьнай ялінкі. Гэта вам не яркая інсталяцыя ў стылі Гары Потэры ці Санта Клаўса. Тут карычневы двухметровы заяц з гною. Калі б не гэты самы гной, то на таго зайца ўвогуле б звярнула ўвагу абмежаваная колькасць людзей.
Дарэчы, заяц з гною – не адзіны. Маецца яшчэ некалькі скульптур з такога ж матэрыялу. Гэта ўсе 12 знакаў усходняга гараскопу. Цікава, улетку гной усё-такі пойдзе па сваім прамым прызначэнні, ці так і будзе стаяць у выглядзе скульптур?
Юлія Сівец. Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Пра навагодняга зайца з гною pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.