Кіраўнік Свабоднага тэатру Мікалай Халезін: «Мы хочам стварыць глябальны беларускі прадукт»
![Кіраўнік Свабоднага тэатру Мікалай Халезін: «Мы хочам стварыць глябальны беларускі прадукт»](https://gdb.rferl.org/F5503348-D92B-4CA6-8887-0ACB647F4731_cx0_cy1_cw0_w800_h450.jpg)
Пра падсумаваньне мастацкіх вынікаў году размаўляем зь Мікалаем Халезіным, кіраўніком Беларускага Свабоднага тэатру. Сёлета Свабодны тэатар ажыцьцявіў тры тэматычна розныя і вельмі пасьпяховыя праекты. Спэктакль «Сабакі Эўропы» апынуўся ў топах эўрапейскіх рэйтынгаў самых цікавых пастановак году.