Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Январь
2023

Агляд прэсы: адстаяць свабоду

0

Чаму Беларусь падтрымлівае Расею ў вайне ва Украіне. Пуцін становіцца ўсё больш ізаляваным па меры таго, як вайна спыняецца. Як Пеле паўплываў на сусветны футбол? Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы.

Artykuł Агляд прэсы: адстаяць свабоду pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Чаму Беларусь падтрымлівае Расею ў вайне ва Украіне. Пуцін становіцца ўсё больш ізаляваным па меры таго, як вайна спыняецца. Як Пеле паўплываў на сусветны футбол? Надзея свету памірае апошняй. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы.

«Пасля адрыву ад  Савецкага Саюза, пасля развалу напачатку 1990-х Беларусь стала ўсё больш збліжацца з Расеяй, у адрозненне ад сваіх суседзяў. Гэтыя сувязі ўмацаваліся з уварваннем Расеі ва Украіну. Лукашэнка дазволіў выкарыстоўваць Беларусь у якасці плацдарма, ухіляючыся ад адпраўкі ўласных войскаў для ўдзелу ў вайне», – піша амерыканскае выданне Bloomberg.

«Нацыя з насельніцтвам у 9,3 мільёны чалавек знаходзіцца на поўначы Украіны, а іх агульная мяжа складае некалькі сотняў міль. Паўднёвая тэрыторыя Беларусі распасціраецца недалёка ад Кіева, што зрабіла яе карыснай базай для расейскіх войскаў у іх няўдалай спробе хутка захапіць украінскую сталіцу на пачатку канфлікту. У мінулым Лукашэнка выпрабоўваў цярпенне Пуціна, абвяшчаючы Беларусь незалежнай дзяржавай, нягледзячы на яе моцную залежнасць ад энергетычнай і фінансавай дапамогі Расеі. Менск не прызнаваў анексію Крыма Расеяй у 2014 годзе і спрабаваў быць пасярэднікам у гэтым крызісе. Адносіны пачалі мяняцца ў 2020 годзе, калі Пуцін атрымаў большы ўплыў на аслабленага Лукашэнку, падтрымаўшы яго рэпрэсіі супраць добра арганізаванага апазіцыйнага руху, які пагражаў яго зрынуць. Масква атрымала дадатковыя рычагі ўплыву, выдзеліўшы 1,5 мільярды даляраў крэдытаў і заключэнне ільготных пагадненняў аб пастаўках нафты і газу суседу. І нарэшце,  Пуцін наведаў Лукашэнку ў Беларусі ў снежні – рэдкая замежная паездка для лідара, які становіцца ўсё больш замкнёным, падкрэсліваючы, наколькі яны зблізіліся. Відавочна, што 68-гадовы дыктатар Беларусі захаваў сваю хватку», – падкрэслівае амерыканскае выданне.

«Пуцін, які пачаў сваю кар’еру ў якасці агента савецкага КДБ, заўсёды прытрымліваўся ўласных меркаванняў, абапіраючыся на блізкае кола старых сяброў і давераных асоб, але, здавалася, ніколі цалкам нікому не давяраў. Цяпер паміж Пуціным і значнай часткай эліты краіны ўзнікае новая прорва, што вынікае з інтэрв’ю з расейскімі бізнес-лідарамі, чыноўнікамі і аналітыкамі», – канстатуе амерыканскае выданне Stars and Stripes.

«Фіксуецца вялікае расчараванне сярод людзей вакол Пуціна. Адзіны план яго, відаць, заключаецца ў «пастаянных спробах прымусіць Захад і Украіну пачаць мірныя перамовы» пры дапамозе авіяўдараў па крытычнай інфраструктуры Украіны і іншых пагроз. Пуцін паўтарыў гэтую тактыку, заявіўшы на Каляды, што ён адкрыты для мірных перамоваў, нават калі Расея нанесла яшчэ адзін масіраваны ракетны ўдар праз некалькі дзён у чацвер, спыніўшы пастаўкі электраэнергіі ў некалькіх рэгіёнах. Пры гэтым Пуцін гатовы размаўляць толькі на сваіх умовах. Адпаведна ён спрабуе ўскласці віну на ЗША і НАТА за зацягванне вайны, што здаецца амаль маўклівым прызнаннем таго, што ён страціў кантроль над працэсам. Рост расколу стварае для Пуціна яшчэ адну рызыку перад прэзідэнцкімі выбарамі ў 2024 годзе. Магчыма, будзе яшчэ адна хваля мабілізацыі. Эканамічная сітуацыя ў Расеі сёлета пачне пагаршацца больш сур’ёзна», – прагназуе амерыканскае выданне.

Пакуль увесь свет сустракае Новы Год, у Бразіліі цягнецца афіцыйны абвешчаная трохдзённая жалоба ў сувязі са смерцю Пеле. Легендарны футбаліст памёр 29 снежня пасля доўгай барацьбы з ракам. Яму было 82 гады. Міжнародны алімпійскі камітэт прызнаў яго лепшым спартоўцам XX стагоддзя, а FIFA лепшым футбалістам стагоддзя. Аб уплыве караля футбола на сусветны спорт разважаюць замежныя СМІ. «Больш за 60 гадоў імя Пеле – гэта сінонім футбола. Ён выступаў на чатырох чэмпіянатах свету і стаў адзіным гульцом у гісторыі, які выйграў тры мундыялі. Але яго спадчына значна больш, чым трафеі і выдатныя вынікі», – піша амерыканская газета The New York Times.

«Пеле ўпершыню выступіў на чэмпіянаце свету ў 1958 годзе, калі краіна лічылася футбольным аўтсайдарам. Паведамленні аб поспехах Пеле і яго стылі гульні абляцелі ўвесь свет. Першы гол на чэмпіянаце ён забіў у чвэрцьфінале, у матчы супраць Уэльса. Гэта быў адзіны мяч у гульні, дзякуючы якому Бразілія выйшла ў паўфінал. Пеле стварыў стыль, які назваў Joga Bonito, гэта значыць «прыгожая гульня», у яго ўключаны разумны кантроль мяча, вынаходлівы дакладны пас і рэзкая атака. Ён стаў нацыянальным героем Бразіліі. Ужо ў 1961 годзе, каб адпудзіць еўрапейскія каманды, якія жадаюць яго купіць, урад прыняў рэзалюцыю, якая аб’явіла Пеле неэкспартуемым здабыткам. Але Пеле перабраўся ў ЗША і прыўнёс міжнародны бляск у Паўночнаамерыканскую футбольную лігу, якая мела вялікія цяжкасці. Сваю развітальную гульню ён правёў незадоўга да 37-годдзя і назваў яе найвялікшым момантам у жыцці», – канстатуе амерыканскае выданне.

Вайна, змяненне клімату, эканамічны крызіс – такія перспектывы на новы 2023 год. Тым не менш, шэраг аглядальнікаў мяркуе, што не варта пакідаць надзеі. «У 2023 годзе нас цалкам могуць чакаць і прыемныя сюрпрызы», – піша фрацузская газета Les Echos.

«Не выключана, што Украіна пераможа расейскае войска, тыран у Маскве сыдзе ад улады, а інфляцыя значна знізіцца. Таксама нельга выключаць і наступнага: немцы ўсведамляюць, што не маюць права чакаць ад амерыканскага суверэна большага, чым ад расейскіх пастаўшчыкоў і кітайскіх кліентаў; нельга выключаць і таго, што немцы прапануюць маштабны план па аднаўленні Усходняй Еўропы і Украіны сіламі еўрапейцаў; план, які б уключаў у сябе і Расею, як толькі краіна стане дэмакратычнай. Французы і іншыя еўрапейцы маглі б даць дабро на такі план – і ператварыць яго ў курс росту для сваіх уласных кампаній і прадпрыемстваў», – заклікае французскае выданне.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка

Artykuł Агляд прэсы: адстаяць свабоду pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Сергей Собянин поздравил москвичей с Международным днем защиты детей





Москва

Улыбка сделала слушателя «Юмор FM» миллионером


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Сергей Собянин поздравил москвичей с Международным днем защиты детей



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Uriah Heep

Uriah Heep. Come Back To Me




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Дептранс Москвы раскрыл детали инцидента на станции метро "Спортивная"

Для пользы тела. «Мой спортивный район» начинает летние тренировки

Муж Заворотнюк дал волю эмоциям на прощании с актрисой


Янник Синнер

Россиянин Котов уступил итальянцу Синнеру в третьем круге "Ролан Гаррос"



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Минск

Путин и Лукашенко обсудили по телефону предстоящий саммит ШОС



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России