Ініцыятыва «Белыя халаты»: Мы ідзем да гуманітарнай катастрофы ў сыстэме аховы здароўя
Сфэра аховы здароўя Беларусі пацярпела ад рэпрэсій і страціла значную колькасьць прафэсіяналаў, што нэгатыўна адаб’ецца на працы галіны ў 2023 годзе, заявіў BPN прадстаўнік ініцыятывы «Белыя халаты», які ў інтарэсах бясьпекі пажадаў застацца ананімным.