«Гэта быў самы цяжкі зварот, бо ў такія часы знайсьці словы вельмі складана». Расказваем падрабязнасьці пра навагодні зварот Ціханоўскай
Навагодні зварот Сьвятланы Ціханоўскай сабраў каля 240 тысяч праглядаў на канале яе прэс-службы на Youtube. Гэта ня лічачы стрымаў і тэлеграм-пляцовак. Свабода пагутарыла з аўтаркамі прамовы і даведалася падрабязнасьці яе стварэньня.