Трансляцыя Боскай літургіі ў дзень свята Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы.
4 снежня глядзіце трансляцыю Боскай літургіі ў дзень свята Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы.
Гэтае свята - адно з двунадзесятых у праваслаўнай канфесіі, прысвечанае паданням, як у трохгадовым узросце Дзеву Марыю прывялі ў Іерусалімскі храм бацькі - святыя Іаакім і Ганна - і далі абяцанне прысвяціць сваё дзіця Пану Богу. Там Прасвятая Багародзіца жыла да заручэння з праведным Іосіфам.
Святочныя службы традыцыйна пройдуць 4 снежня ў праваслаўных цэрквах па ўсёй краіне, а ў сталічным храме святой Сафіі Слуцкай Боскую літургію ўзначаліць Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін. Далучыцца да аднаго з найважнейшых святаў змогуць гледачы "Беларусь 3" падчас прамой трансляцыі службы з 10:00 да 12:00.
Напярэдадні трансляцыі ў 9:50 пра гісторыю свята і традыцыі, звязаныя з ім, раскажа праграма "Размовы пра духоўнае".