У рэпетыцыйным ЦЭ 28 студзеня прымуць удзел усе выпускнікі школ Беларусі
"Рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену пройдзе ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, на ўсіх 144 пунктах. Усе навучэнцы 11-х класаў прымуць удзел у рэпетыцыйным цэнтралізаваным экзамене. Наша задача паглядзець гатоўнасць да правядзення ЦЭ і паправіць тыя тонкасці і нюансы, якія нельга ўбачыць, працуючы з дакументамі", - расказала Ірына Каржова.