Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» падвяла вынікі конкурсу
Таксама вызначылі рэдакцыю года – гэта партал Hrodna.life ды персона года паводле ініцыятывы - «Журналісты за талерантнасць» ўкраінскі праваабаронца Максім Будкевіч - эксперт Школы талерантнасці, зараз ён у расейскім палоне.
Artykuł Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» падвяла вынікі конкурсу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» падвяла вынікі традыцыйнага конкурсу, які прасоўвае ідэі роўнасці і недыскрымінацыі.
Конкурс праходзіць ужо 7 год. У намінацыі «Матэрыял на тэматыку роўнасці і недыскрымінацыі ўразлівых груп» прызавыя месцы размеркаваліся сярод журналістаў з Еўрарадыё, Reformation ды Hrodna.life. Сярод мэтаў штогадовага конкурсу – паспрыяць развіццю сацыяльнай журналістыкі. Іншыя мэты акрэсліў кіраўнік ініцыятывы «Журналісты за талерантнасць» Алег Ражкоў:
– Гэта таксама стымуляцыя сацыяльна адказнай журналістыкі ў Беларусі. Калі трошачкі глыбей глядзець, то гэта ўсё ж такі вырашэнне праблем, з якімі сутыкаюцца людзі з уразлівых групаў. Таму што ў першую чаргу, калі журналісты пра гэта пішуць, то ўзымаюць гэтыя праблемы трошку вышэй, і праблемы могуць вырашыцца. Можна сказаць, што тут ёсць дзве мэты: першая – гэта стымуляцыя прафесійнай журналістыкі, а другое – гэта вырашэнне праблемаў людзей з уразлівых груп.
Таксама вызначылі рэдакцыю года – гэта партал Hrodna.life ды персона года паводле ініцыятывы – «Журналісты за талерантнасць» ўкраінскі праваабаронца Максім Будкевіч – эксперт Школы талерантнасці, зараз ён у расейскім палоне.
Больш на гэту тэму сёння ў праекце «Месца для прэсы» а 21.30 паводле беларускага часу, 19.30 паводле польскага часу.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» падвяла вынікі конкурсу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.