Мінабароны Беларусі анансавала новыя сумесныя з Расеяй вучэнні
Раней паведамлялалася, што ў Беларусь ужо прыбыло каля 10 тысяч расейскіх вайскоўцаў.
Artykuł Мінабароны Беларусі анансавала новыя сумесныя з Расеяй вучэнні pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Мінабароны Беларусі анансавала новыя сумесныя з Расеяй вучэнні. Гэтым разам плануюцца лётна-тактычныя вучэнні і задуманыя яны «ў мэтах павышэння ўзроўню баявой падрыхтоўкі авіяцыйных падраздзяленняў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі».
Акрамя таго, Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што працягваецца нарошчванне «рэгіянальнай групоўкі» войскаў дзвюх краінаў, і гэты працэс «праходзіць паэтапна». У Беларусь «працягнуць прыбываць асабовы склад, узбраенне, вайсковая і спецыяльная тэхніка Узброеных сіл РФ».
Раней паведамлялалася, што ў Беларусь ужо прыбыло каля 10 тысяч расейскіх вайскоўцаў. Кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Сяргей Дэйнэка заявіў, што расейскія падразьдзелы, сфармаваныя з мабілізаваных, праходзяць падрыхтоўку пераважна на палігонах у Віцебскай вобласці. Паводле яго інфармацыі, цягам наступных двух тыдняў частку расейскіх вайскоўцаў перакінуць на тэрыторыю Расеі з далейшым іх накіраваньнем у зону баявых дзеяньняў на Данбас, а на замену прышлюць частку вайскоўцаў з трэцяга армейскага корпусу шостай мотастралковай дывізіі.
Тым часам, Уладзімір Пуцін даручыў ўвесці з 12.00 6 студзеня да поўначы 7 студзеня рэжым спынення агню па ўсёй лініі баявога судакранання бакоў ва Украіне. Перад тым кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы Кірыл заклікаў да каляднага замірэння. На гэтую ініцыятыву адрэагаваў Міхайла Падаляк, дарадца Офісу прэзыдэнта Украіны: «РПЦ не ёсць аўтарытэтам для глабальнага праваслаўя і выступае толькі як прапагандыст вайны. РПЦ заклікала да генацыду ўкраінцаў, заахвочвала масавыя забойствы і настойвае на яшчэ большай мілітарызацы РФ. Таму заява РПЦ про „каляднае перамір’е” — цынічная пастка і элемент прапаганды».
Artykuł Мінабароны Беларусі анансавала новыя сумесныя з Расеяй вучэнні pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.