Ціханоўская ў віншаваньні на Раство пажадала беларусам заканчэньня вайны і крызісу
7 студзеня праваслаўныя вернікі сьвяткуюць Раство Хрыстова. Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская ў калядным віншаваньні пажадала беларусам, каб вайна «скончылася перамогай дабра».