У ААН запатрабавалі зьняць абвінавачаньні з праваабаронцаў «Вясны»
У ААН выказалі сур’ёзную заклапочанасьць судом па «справе Вясны» і запатрабавалі ад уладаў Беларусі зьняць абвінавачаньні з кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна», нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесьніка Валянціна Стэфановіча і юрыста Ўладзіміра Лабковіча.