Вулічны тэатр „Вір” скарыў беларусаў Беластока
У парку Браніцкіх у Беластоку сваё каляднае шоў для беларускай дыяспары паказаў вулічны тэатр "Вір".
Artykuł Вулічны тэатр „Вір” скарыў беларусаў Беластока pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
7-га студзеня ў парку Браніцкіх у Беластоку сваё каляднае шоў для беларускай дыяспары паказаў вулічны тэатр „Вір”.
Кажа прадстаўніца калектыву, выканаўцы ролі Казы – Вольга:
– Мы – вулічны тэатр, раней выступалі на розных гастролях, розных мерапрыемствах у Беларусі, Еўропе. Праз нейкі час з-за пэўных прычын раз’ехаліся па розных краінах, хтосьці ў Літву, хтосьці ў Польшчу. Зараз спрабуем працягваць нашую тэатральную дзейнасць, не завяршаць яе. Прыязджаем выступаць для такіх жа беларусаў, як мы, для дыяспар.
Вандроўны тэатр „Вір” заснавала Ганна Несцерава, якая аб’яднала людзей, што цікавяцца карнавальнай культурай Беларусі. На дадзены момант артысты выступаюць у Еўропе. У рэпертуары тэатра: драматычныя творы, пастаноўкі з удзелам хадулістаў, жанглёраў і факіраў.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Вулічны тэатр „Вір” скарыў беларусаў Беластока pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.