Міністар культуры Літвы: «Падчас вайны ва Ўкраіне трэба адпачыць ад твораў расейскай культуры, а ў будучыні пытаньне страціць актуальнасьць»
У літоўскім грамадзтве вырашаюць пытаньне, што рабіць з выкладаньнем расейскай мовы ў школах. Напрыклад, у Латвіі з 2026 году будзе забаронена выкладаньне расейскай як другой замежнай мовы. У Літве гэтае пытаньне яшчэ абмяркоўваецца. Але справа не ў адных школах.