У Беларусь прыбыў «авіяцыйны складнік зь ліку Ваенна-касьмічных сіл Узброеных сіл РФ». Мінабароны паведаміла дату авіяцыйных вучэньняў
Сумесныя лётна-тактычныя вучэньні авіяцыйных падразьдзяленьняў Узброеных Сіл Беларусі і Расеі, якія ўваходзяць у склад «рэгіянальнай групоўкі» войскаў, пройдуць у Беларусі з 16 студзеня па 1 лютага, паведаміла прэс-служба беларускага Мінабароны.