МУС заклікаў удзельнікаў дарожнага руху ўлічваць умовы надвор'я
Галоўнае для вадзіцеля - абачлівасць, нізкая скорасць і выключная плаўнасць рухаў. Неабходна быць вельмі ўважлівымі пры праездзе закругленняў дарог і пешаходных пераходаў, прышпіліцца ўсім, хто сядзіць у аўтамабілі, удзяліць павышаную ўвагу бяспечнай перавозцы дзяцей.