700 дзён за кратамі знаходзіцца палітвязень Уладзіслаў Бурын
Ён асуджаны па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або Распальванне варожасці.
Artykuł 700 дзён за кратамі знаходзіцца палітвязень Уладзіслаў Бурын pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
700 дзён – роўна столькі за кратамі знаходзіцца палітвязень з Берасцейшчыны Уладзіслаў Бурын. Асуджаны па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або Распальванне варожасці.
Жыхару Баранавічаў Уладзіславу Бурыну прысуджана чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Паводле абвінавачання, з 20 па 27 верасня 2020 года ў тэлеграм-чаце групы „карнікі” мужчына размясціў 13 паведамленняў, у якіх „негатыўна ацаніў” і „заахвочваў да незаконных крымінальных дзеянняў” у дачыненні да супрацоўнікаў сілавых структур, у тым ліку, ваенных, дзяржаўных служачых і іх сем’яў.
Адное з паведамленняў утрымлівала тэкст: „Нас [б’юць], а мы кветачкі ім уручаем”. Адметна, што абвінавачваемы цалкам прызнаў сваю віну.
Затрыманы ў лютым 2021 года. Суд вёў суддзя Мікала Сенько. Палітвязень знаходзіцца ў папраўчай калоніі №2. Фактычна палову тэрміну ён ужо адбыў.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł 700 дзён за кратамі знаходзіцца палітвязень Уладзіслаў Бурын pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.