На волю выйшаў палітвязень Юрый Вінчук
Палітвязень Юры Вінчук быў асуджаны па артыкулу 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Artykuł На волю выйшаў палітвязень Юрый Вінчук pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Мінус адзін. Такімі сталі вынікі першага тыдня бягучага года на Берасцейшчыне і колькасць палітвязняў склала 251 чалавек. На волю выйшаў берасцеец Юрый Вінчук.
Палітвязень Юрый Вінчук быў асуджаны па артыкулу 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Суддзёй выступіў Павал Главацкі і было прысуджана 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпа або хімія.
Паводле абвінавачання, днём 3 верасня 2020 года, палітвязень знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення і патэлефанаваў па нумары 102. Пры размове з аператарам у абразлівай форме нібы выказаўся ў адрас Лукашэнкі. Ён жа ў гэты дзень падчас размовы з супрацоўнікамі Берасцейскага аддзела ўнутраных спраў у абразлівай форме зноў выказаўся ў адрас прэзідэнта ненарматыўнай лексікай.
Пакаранне адбыў цалкам. Прыбываў у папраўчай установе адкрытага тыпа №48.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł На волю выйшаў палітвязень Юрый Вінчук pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.