Ціханоўская прапануе стварыць фонд падтрымкі палітычна рэпрэсаваных
Па яе словах, грошы пойдуць на аплату адвакатаў, падтрымку сем’яў і рэабілітацыйныя праграмы для вызваленых вязняў ды іх дзяцей.
Artykuł Ціханоўская прапануе стварыць фонд падтрымкі палітычна рэпрэсаваных pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская агучыла ідэю пра стварэнне траставага фонду ў падтрымку палітычна рэпрэсаваных у Беларусі.
Па яе словах, грошы пойдуць на аплату адвакатаў, падтрымку сем’яў і рэабілітацыйныя праграмы для вызваленых вязняў ды іх дзяцей. “Мы павінны падтрымаць беларусаў, якія змагаюцца з рэжымам”, – напісала палітык у Twitter.
Гэты допіс з’явіўся праз дзень пасля таго, як частка родных і былых палітвязняў стварылі аб’яднанне і выступілі з супольным зваротам. Яны адзначаюць, што дзеля вызвалення палітычных вязняў робіцца недастаткова, і прапанавалі пачаць перамовы з уладамі.
Сярод ініцыятараў аб’яднання – Марына Хоміч, сястра палітзняволенай Марыі Калеснікавай, Святлана Мацкевіч, жонка філосафа, палітвязня Уладзіміра Мацкевіча, і Аляксандр Лойка — муж палітзняволенай журналісткі Ірыны Слаўнікавай.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Ціханоўская прапануе стварыць фонд падтрымкі палітычна рэпрэсаваных pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.