Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Январь
2023

Марголін: «Дасягнуць узроўню нават 2021 года мы зможам, напэўна, праз гадоў пяць-шэсць»

0

Урад Беларусі прагназуе рост ВУП у 2023 годзе ў 3,8%, а Сусветны банк прагназуе, наадварот, падзенне ВУП на 2,5%.

Artykuł Марголін: «Дасягнуць узроўню нават 2021 года мы зможам, напэўна, праз гадоў пяць-шэсць» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Урад Беларусі прагназуе рост ВУП у 2023 годзе ў 3,8%, а Сусветны банк прагназуе, наадварот, падзенне ВУП на 2,5%. Таксама, паводле ацэнак міжнароднай структуры, росту вытворчасці ў РБ можна чакаць толькі ў 2024 годзе — на 2,5%.

«Салідарнасць» спытала эканаміста Льва Марголіна, наколькі рэальны прагноз Сусветнага банка, і як далейшае падзенне ВУП можа адбіцца на беларусах.

— Улічваючы рэпутацыю, якую мае наша беларуская статыстыка, я схільны давяраць прадбачанням у выкананні Сусветнага банка, асабліва, што тычыцца прагнозаў, — адзначае адмыслоўца.

Па словах эксперта, прагноз урада на 2023 год мала рэальны, таму што ён не ўлічвае дадатковыя стрэсы, якія адчувае беларуская эканоміка.

Санкцыі, якія ўвялі супраць расейскай нафты ў снежні 2022 года і тых, якія будуць уведзеныя супраць нафтапрадуктаў у 2023 годзе. Гэтыя санкцыі вельмі балюча ўдараць па расейскай эканоміцы і бюджэце, што відаць ужо цяпер. Адпаведна, скароцяцца магчымасці расейскай дапамогі Беларусі.

Таму я абсалютна ўпэўнены, што ніякага росту эканомікі ў Беларусі ў 2023 годзе не будзе, а будзе далейшае падзенне.

Ужо як ацаніць памеры гэтага падзення, то, думаю, можна верыць інфармацыі Сусветнага банка, таму што там сядзіць досыць вялікі штаб аналітыкаў, якія ўзважваюць усе складнікі гэтага і робяць прагнозы досыць абгрунтавана.

Эканаміст лічыць, што ў 2023 годзе нічога не можа перашкодзіць падзенню і арганізаваць хоць нейкі значны рост ВУП. Каб гэтага дамагчыся, неабходна прыбіраць фактары, праз якія ўводзяцца санкцыі.

Ва ўмовах санкцый процідзейнічаць гэтаму падзенню маглі б толькі нейкія значныя інвестыцыі, прычым не дзяржаўныя, якія, як мы бачым на прыкладзе Быхаўскага кансервавага завода, часам прыводзяць да процілеглых вынікаў.

Тут патрэбныя прыватныя інвестыцыі, прычым, пажадана, замежныя. А такіх інвестыцый не прадбачыцца. У адсутнасці гэтых інвестыцый нішто не можа перашкодзіць далейшаму падзенню беларускай эканомікі. Будзе добра, калі ў 2024-м удасца дамагчыся нейкага росту.

Без адмены санкцый ніякага росту быць не можа, і мы павінны разумець: нават калі ў 2024 годзе будзе 2,5% росту, то пасля падзення ў 8,5% такі рост усяго толькі крыху адыграе падзенне. Калі параўноўваць з 2021 годам, гэта ўсё роўна будзе падзенне.

Дасягнуць узроўню 2021 года пры нязменнай сітуацыі мы зможам, напэўна, праз гадоў 5-6. Калі ўмовы зменяцца і санкцыі здымуцца, гэта можа быць значна хутчэй.

Што тычыцца таго, як паўплывае далейшае падзенне ВУП на беларусаў, то Марголін прадбачыць наступнае:

Улічваючы, што наша краіна ў дастатковай ступені забяспечвае сябе прадуктамі харчавання, адзеннем і абуткам, то ў нашых умовах падзенне ВУП адаб’ецца на ўсіх аднолькава, як масла, размазанае тонкім пластом. Мы ўсе ўбачым, што чагосьці не будзе ў аптэках, крамах, недаступныя будуць нейкія паслугі.

Але ў агульным і цэлым жыццё працягваецца, бо нават гэтыя 2,5%, якія прагназуюцца, азначаюць, што на тую ж самую зарплату можна будзе купіць на 2,5% менш. Гэта ўмоўнае, вядома, параўнанне, але для кожнага канкрэтнага чалавека гэта не вельмі шмат.

Можа быць знойдуцца катэгорыі, якія пацерпяць больш. Напрыклад, калі прыйдзецца зачыняць нейкія прадпрыемствы, то, вядома, іх работнікам прыйдзецца больш складана. Але цяпер я не гатовы прагназаваць, па кім гэта можа ўдарыць мацней за ўсё.

Artykuł Марголін: «Дасягнуць узроўню нават 2021 года мы зможам, напэўна, праз гадоў пяць-шэсць» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Собянин: Новый корпус больницы святого Владимира планируется открыть в 2025 году





Москва

Периоды похолодания в июне спрогнозировали россиянам


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин: Около обновленных поликлиник создано более 600 зон отдыха



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Концерт

Концерт студии "Жерминаль"




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Один из лидеров «Салавата Юлаева» подписал контракт с ЦСКА: теперь официально

«Зенит» добыл волевую победу в матче с «Балтикой» и завоевал Кубок России

Первое историческое ралли в Москве 2 июня 2024


Ролан Гаррос

Бывшая российская теннисистка спела гимн Франции



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

«Зенит» добыл волевую победу в матче с «Балтикой» и завоевал Кубок России



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России