Палітвязня Дзяніса Івашына змясцілі ў карцар
У карцары Дзяніс моцна захварэў і быў вымушаны звярнуцца да медыкаў.
Artykuł Палітвязня Дзяніса Івашына змясцілі ў карцар pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына змясцілі ў карцар на 7 сутак. Там палітвязень захварэў і быў вымушаны звярнуцца да медыкаў, паведамляе „Вясна”.
«Фэльчар агледзеў Дзяніса і прыняў рашэнне перамясціць яго ў карантын, перапыніўшы такім чынам адбыццё «пакарання» ў карцары. Прычым фізічны стан Дзяніса быў настолькі кепскім, што медык дазволіў яму ўдзень ляжаць на ложку.
Сам Дзяніс казаў, што адчувае праблемы з дыханнем, магчыма гаворка йдзе пра віруснае рэспіраторнае захворванне.», – піша жонка Івашына.
Artykuł Палітвязня Дзяніса Івашына змясцілі ў карцар pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.