Крысціна Дзмітрук прайграла матч першага круга на турніры ІТФ у Тунісе
Сустрэча завяршылася з лікам 1:6, 4:6.
Artykuł Крысціна Дзмітрук прайграла матч першага круга на турніры ІТФ у Тунісе pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У матчы першага раўнда на турніры ІТФ у Тунісе беларуская тэнісістка Крысціна Дзмітрук (N 254 ВТА) у двух сэтах прайграла расейцы Марыі Цімафеевай (305). Сустрэча завяршылася з лікам 1:6, 4:6.
Беларус Ілля Івашка, які займае 72-ы радок у рэйтынгу АТП, заяўлены ў аснову турніру Dallas Open (АТП-250, хард). Гульні пройдуць з 4 па 12 лютага.
Беларуская экстраліга і расейская ВХЛ-Б могуць аб’яднацца ў адзін турнір
Беларуская экстраліга і расейская ВХЛ-Б у наступным сезоне могуць аб’яднацца ў адзін хакейны турнір. Пра гэта паведамляе інсайдэр Аляксей Шаўчэнка. Першынство ВХЛ – трэцяя па сіле лізе Расеі, пасля КХЛ і ВХЛ. У турніры выступаюць пяць клубаў. У чэмпіянаце Беларусі гуляюць 12 каманд.
Дзмітрый Лісаковіч перайшоў у „Тарпеда”-БелАЗ
Паўабаронца Дзмітрый Лісаковіч (1999 г.н.) заключыў кантракт з ФК „Тарпеда”-БелАЗ, — паведамляе прэс-служба жодзінскага клуба. Апошнім клубам футбаліста была „Іслач”. У чэмпіянаце-2022 з „ваўкамі” ён правёў 28 матчаў, вызначыўся 2 галамі і 4 дзейснымі перадачамі.
Уладзіслаў Калячонак вызначыўся „асістам” у прайграным матчы
У рэгулярным чэмпіянаце АХЛ „Тусон” у дамашнім матчы ўступіў „Мілуокі” — 5:7 (2:4, 2:2, 1:1). У складзе гаспадароў беларускі абаронца Уладзіслаў Калячонак адзначыўся асістэнцкім балам на 28-й хвіліне, калі яго каманда скараціла адставанне да 3:4. Усяго ў гэтым сезоне ў Калячонка 7 (1+6) ачкоў у 33 паядынках пры паказчыку карыснасці +4.
Прэзідэнта ФІФА Джані Інфанціна дапытала швейцарская пракуратура
У Швейцарыі мясцовая пракуратура дапытала прэзідэнта ФІФА Джані Інфанціна, паведамляе Le Monde. Адзначаецца, што чыноўнік падазраецца яшчэ з 2020-га года ў злоўжыванні службовым паўнамоцтвам, парушэнні службовай таямніцы і перашкодзе крымінальнаму судаводству. Два пракуроры Ульрых Ведэр і Ганс Маўрэр спрабуюць высветліць абставіны трох негалосных сустрэч чыноўніка з былым генеральным пракурорам Швейцарыі Міхаэлем Лаўберам, якія не былі запратакаляваныя ў 2016 і 2017 гадах.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Крысціна Дзмітрук прайграла матч першага круга на турніры ІТФ у Тунісе pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.