Азэрбайджан упершыню прызначыў амбасадара ў Ізраілі. Баку цягнуў з гэтым 30 гадоў
Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў прызначыў надзвычайнага і паўнамоцнага пасла ў Ізраілі. Мухтар Мамадаў — першы амбасадар у Ізраілі за часы незалежнасьці Азэрбайджану. Рашэньне аб адкрыцьці пасольства Баку прыняў летась.