У Расеі памянялі камандуючага войскамі ва Ўкраіне: «У сувязі з пашырэньнем маштабу задач»
Камандуючым Аб’яднанай групоўкай расейскіх войскаў, якія вядуць вайну ва Ўкраіне, прызначаны начальнік Генштабу Ўзброеных сіл генэрал арміі Валерый Герасімаў. Пра гэта паведаміла ў сераду Мінабароны Расеі.