IKEA патрабуе ад актывіста Пятра Маркелава 8,5 тысячы еўра кампенсацыі
Прадстаўніцтва ІКЕА адмаўляе, што выкарыстоўвала працу зняволеных.
Artykuł IKEA патрабуе ад актывіста Пятра Маркелава 8,5 тысячы еўра кампенсацыі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларус Пётр Маркелаў, які цяпер жыве і вучыцца ў Чэхіі, у лістападзе правёў акцыю ў мэблевай краме IKEA ў Празе. Ён пасек тумбачкі, абліў іх фарбай і праз рупар па-ангельску абвясціў, што рэагуе такім чынам на супрацу кампаніі з уладамі Беларусі.
IКЕА ацаніла шкоду ў 205 658 чэшскіх крон, што ў эквіваленце складае амаль 8,5 тысячы еўра. «На працягу 10 гадоў IKEA выкарыстоўвала прымусовую неаплатную працу ў беларускіх калоніях, у тым ліку палітвязняў. Пакуль такія кампаніі падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі, я не магу вярнуцца дадому. IKEA павінна плаціць!» – так Пётр Маркелаў каментаваў сваю лістападаўскую акцыю. Прадстаўніцтва ІКЕА адмаўляе, што выкарыстоўвала працу зняволеных.
Artykuł IKEA патрабуе ад актывіста Пятра Маркелава 8,5 тысячы еўра кампенсацыі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.