Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Январь
2023

 У Вільні прэзентавалі адукацыйны праект “Васьміног”

0

Праект адкрывае новыя магчымасці для беларускіх школьнікаў і настаўнікаў як унутры краіны, так і за мяжой. Фінансуецца Еўракамісіяй.

Artykuł  У Вільні прэзентавалі адукацыйны праект “Васьміног” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”, Офіс Святланы Ціханоўскай і Беларуская Рада Культуры прэзентавалі ў Вільні адукацыйны праект “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра”, які адкрывае новыя магчымасці для беларускіх школьнікаў і настаўнікаў як унутры краіны, так і за мяжой. Праект фінансуецца Еўракамісіяй.

Гендырэктар Міжнароднага кансорцыума “ЕўраБеларусь” Андрэй Ягораў адзначае своечасовасць дадзенага праекту, які закладае падмурак для будучай паспяховай рэформы школьнай адукацыі ў Беларусі: Мы імкнёмся да стварэння свабоднай адукацыйнай прасторы, дзе б захоўваўся і развіваўся сучасны змест адукацыі, напрацоўваліся новыя мадэлі адукацыі, ішла падрыхтоўка школьных рэформаў, дзе незалежныя беларускія адукацыйныя ініцыятывы маглі б атрымаць падтрымку і наладзіць узаемную камунікацыю, дзе б дзеці маглі атрымаць зручны доступ да свабодных ад ідэалогіі і сучасных школьных ведаў.

Дарадца Святланы Ціханоўскай  па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова канстатуе, што праект паўстаў як адказ на крызісныя праявы ў айчыннай сістэме школьнай адукацыі: “Адна з галоўных праблем беларускай школьнай адукацыі – гэта недастатковая ўвага да беларускай мовы і культуры альбо прасоўванне вельмі скажонага ўяўлення пра нашу гісторыю, літаратуру і, наогул, пра нашае грамадства. Другая істотная праблема – гэта дамінаванне аўтарытарных падыходаў у адукацыі, якія перашкаджаюць развіццю крытычнага мыслення і раскрыццю творчага патэнцыялу дзяцей. Праект павінен паспрыяць засваенню дзецьмі разнастайных ведаў пра Беларусь як еўрапейскую краіну, а таксама культываванню ў іх здольнасці самастойнага мыслення і прагі да яго.”

Кіраўнік Беларускай Рады Культуры Сяргей Будкін дзеліцца бачаннем фармату супрацы ў межах “Васьмінога”: “Мы гатовы спрыяць прасоўванню лічбавай адукацыйнай платформы і напаўненню яе цікавымі лекцыямі па гісторыі і культуры Беларусі, а таксама дапамагаць у старце дыджыталпраектам, як, напрыклад, „Зубрык”, адзін з пераможцаў нашага хакатону „Культурны код”, які дапамагае вывучаць беларускую мову ў займальным гульнявым фармаце. Мы зацікаўленыя ў тым, каб беларускія артысты, мастакі, паэты, музыкі наўпрост дзяліліся сваім досведам з дзеткамі і падлеткамі. І мы спадзяемся, што такія праекты і праграмы падтрымкі як „Васьміног”, могуць паспрыяць зменам у сістэме адукацыі і зрабіць яе беларускаарыентаванай. Каб нашы дзеткі ганарыліся сваёй культурай і гісторыяй ды раслі годнымі сапраўднымі беларусамі. 

Кіраўнік праекту “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” Аляксей Канстанцінаў заўважае, што праект арыентаваны на дзяцей і настаўнікаў як унутры Беларусі, так і за мяжой: “Усе накірункі дзейнасці праекта ўлічваюць гэтыя дзве вымушана розныя мэтавыя аўдыторыі. Мы будзем намагацца арганізоўваць падтрымку максімальна бяспечным і адэкватным чынам. Па-першае, будзе створаная лічбавая платформа і серыя анлайн-курсаў, арыентаваных на беларускую аўдыторыю. Курсы беларускай мовы, гісторыі і культуры Беларусі будуць дасяжныя на платформе для ўсіх ахвотных вучняў і настаўнікаў, незалежна ад геаграфіі знаходжання. Па-другое, наш грантавы конкурс падтрымкі адукацыйных ініцыятыў і праектаў прадугледжвае ўдзельнікаў, якія пражываюць у Беларусі.”

Праграма “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” накіраваная на адукацыйныя праекты для беларускіх школьнікаў, стварэнне інавацыйнай навучальнай анлайн-платформы для транспамежнай беларускаарыентаванай адукацыі і працу некалькіх каманд даследчыкаў. Агулам на праект, які будзе рэалізоўвацца цягам 26 месяцаў, са сродкаў ЕЗ выдзяляецца 1 млн. еўра. Праект паўстаў з ініцыятывы Офіса Святланы Ціханоўскай. 

Паводле прэс-рэлізу

Artykuł  У Вільні прэзентавалі адукацыйны праект “Васьміног” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Собянин рассказал о благоустройстве у станции метро «Университет Дружбы Народов»





Москва

Азербайджанский мигрант возмутился из-за того, что в Калининграде суд назначил 4,5 года лишения свободы за убийство в ДТП школьницы. Видео


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин рассказал об уникальных составах, которые поедут по БКЛ в эти выходные



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Баста

Клава Кока, Баста и Инстасамка показали первые посты в соцсети "ВКонтакте"




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

В Росгвардии стартовал чемпионат по боксу "Кубок Победы"

ЦСКА в Петербурге обыграл "Зенит" и повел 1/2 финала Единой Лиги ВТБ

Бег — один из самых популярных видов спорта у россиян


ATP

Стало известно, при каком условии Медведев может опуститься на 5-е место рейтинга ATP



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Киев

Europe1: Запад готовится убедить Зеленского принять принцип переговоров



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России