Пра расчлянёную курыцу
Вось чым займаецца ў Беларусі цяпер урад? Вельмі важнай справай. Не паверыце. Урад цяпер усё спрабуе разабрацца з расчлянёнай курыцай.
Artykuł Пра расчлянёную курыцу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Вось чым займаецца ў Беларусі цяпер урад? Вельмі важнай справай. Не паверыце. Урад цяпер усё спрабуе разабрацца з расчлянёнай курыцай. Ужо выйшла некалькі пастаноў, датычных часткак курыцы. Цікава, прадстаўнікам Савету міністраў крылы і галёнкі яшчэ не сняцца?
А пачалося ўсё з таго, як саміведаецехто абурыўся, што ў крамах маніпулююць с цэнамі. Маўляў, расчлянілі курыцу, упіхнулі ў пакет – і новы тавар. І вось з тых часоў урад усё не можа вырашыць, што з тымі курынымі часткамі рабіць. Спачатку крамам забаранілі самім разразаць тушкі птушак. Напрыканцы снежня, відаць, перад святамі, крамам усё-такі дазволілі расчляняць птушак, але не ўсіх. Разразаць на часткі можна ўсіх птушак, акрамя самых папулярных: курэй і куранят бройлераў.
І вось цяпер зноў з’явілася нейкая пастанова пад назвай “Аб рэгуляванні цэн на мяса курэй, куранят бройлераў у выглядзе частак тушкі”. Што будзе ў новай пастанове – пакуль невядома. Нейкая санта-барбара, а не гісторыя з часткамі тушкі курыцы. Ужо нават цікава, што будзе ў наступнай серыі: дазволяць ці не крамам расчляняць тушкі птушак. А калі і дазволяць, то якіх? А можа быць, урад дазволіць абразаць толькі ногі, а крылы пакідаць. Альбо дазволіць расчляняць індыкоў, а курыц з качкамі забароніць. Затое праца ва ўрада вельмі важная: складаць пастановы наконт частак тушак курыц.
Юлія Сівец, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Пра расчлянёную курыцу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.