Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Январь
2023

Як адрозьніць сымптомы грыпу, ковіду, сынтыцыяльнага вірусу і прастуды. Парады

0

Амэрыканская газэта New York Times папрасіла лекараў ахарактарызаваць сымптомы трох асноўных інфэкцый гэтай зімы, а таксама звычайнай прастуды.

Мэдыкі, найперш, зьвярнулі ўвагу, што сымптомы грыпу, ковіду, рэсьпіраторна-сынтыцыяльнага вірусу (РСВ) і прастуды (хваравітага стану, выкліканага пераахалоджваньнем), шмат у чым супадаюць. Але ёсьць і адрозьненьні.

Маркер — хуткасьць зьяўленьня сымптомаў

Пры грыпе, ковідзе, РСВ і прастудзе можа зьявіцца кашаль, ліхаманка, галаўны боль, катар або закладзенасьць носа. Але адзін са спосабаў адрозьніць вірусныя інфэкцыі — сачыць за тым, як хутка нарастаюць сымптомы.

Сымптомы грыпу праяўляюцца вельмі хутка — часта ўсяго празь дзень пасьля кантакту з хворым — і могуць адчувацца ва ўсім целе. Людзі з грыпам часта адчуваюць сябе так, быццам іх зьбіў грузавік.

Пры прастудзе сымптомы могуць праявіцца праз два-тры дні і працякаюць нашмат мякчэй.

Ковід і РСВ маюць яшчэ больш працяглы інкубацыйны пэрыяд. Ад кантакту з каранавірусам да зьяўленьня раньніх сымптомаў ковіду можа прайсьці ў сярэднім пяць дзён, хоць больш новыя варыянты могуць прывесьці да актыўнай інфэкцыі ўжо праз тры дні пасьля заражэньня.

Разьвіцьцё РСВ у арганізьме займае ад чатырох да шасьці дзён.

Таксама важнае адрозьненьне, што пры ковідзе і РСВ сымптомы нарастаюць павольна: вы можаце спачатку адчуць катар, а затым на наступны дзень у вас зьявіцца кашаль ці галаўны боль, а на наступны дзень — ліхаманка.

Тэмпэратура

У дарослых, што захварэлі на грып, можа быць вельмі высокая тэмпэратура — да 39 і нават 40 градусаў.

Але высокая тэмпэратура рэдка суправаджае прастуду, асабліва ў дарослых.

Хворыя ж на ковід і РСВ адчуваюць невялікае падвышэньне тэмпэратуры або ўвогуле яго ня маюць.

Іншыя сымптомы

Менш распаўсюджаныя сымптомы таксама дапамогуць адрозьніць захворваньне. Напрыклад, грып і ковід могуць выклікаць дыярэю і ваніты. Такія страўнікава-кішэчныя праявы больш верагодныя для маленькіх дзяцей.

Ковід можа прывесьці да раптоўнай і сур’ёзнай страты пачуцьця смаку або нюху, што моцна адрозьніваецца ад часовага прытупленьня гэтых пачуцьцяў, калі ў чалавека закладзены нос пры прастудзе ці грыпе.

Людзі з РСВ пераважна не адчуваюць стомленасьці ва ўсім целе і болі ў цягліцах, якія суправаджаюць грып або ковід. Замест гэтага пры РСВ часта зьяўляецца вельмі вільготны і моцны кашаль.

«З трох вірусаў пры РСВ у вас будзе больш за ўсё сьлізі ў носе і горле і больш за ўсё закладзены нос», — сказаў New York Times інфэкцыяніст з Х’юстану доктар Майкл Чанг.

Яшчэ адной адметнай прыкметай РСВ зьяўляюцца хрыпы пры дыханьні, асабліва ў маленькіх дзяцей. Часам яны нагадваюць пранізьлівы сьвіст або трэск, калі хворае дзіця дыхае. Пры РСВ дыханьне дзіцяці таксама можа быць хутчэйшым і абцяжараным.

Якія ўзроставыя групы больш уразьлівыя

Старэйшыя за 65 гадоў людзі падвяргаюцца найбольшай рызыцы заражэньня ўсімі трыма вірусамі. Гэтак адбываецца таму, што здольнасьць арганізму змагацца зь вірусамі натуральным чынам зьмяншаецца з узростам. А пажылыя людзі з большай верагоднасьцю маюць хранічныя хваробы, якія аблягчаюць зьяўленьне сур’ёзных сымптомаў і ўскладненьняў.

Маленькія дзеці маюць больш цяжкія сымптомы пры грыпе і РСВ, таму што іх імунная сыстэма яшчэ ня ведае, як правільна змагацца з патагенамі. Немаўляты і дзеці малодшага ўзросту таксама маюць меншыя дыхальныя шляхі, якія, як правіла, лёгка інфікуюцца і запаўняюцца сьлізьзю, што павялічвае верагоднасьць прагрэсаваньня хваробы ад лёгкай да цяжкай і зьяўленьне абцяжаранага дыханьня.

Дзеці таксама маюць больш шанцаў заразіцца бессымптомнай або лёгкай формай ковіду, чым у дарослых, хаця пакуль лекары не разумеюць, чаму так адбываецца.





Губернаторы России
Москва

Сергей Собянин посетил фестиваль «Москва — на волне. Рыбная неделя»





Москва

Дивный новый мир цифровизации: в Москве пройдет Форум «Время цифры»


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин: Более трех миллионов человек посетили фестиваль «Москва на волне. Рыбная неделя»



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

VK Fest

ГК «Садовое кольцо» приглашает уфимцев посетить первый VK Fest в Башкортостане




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Певица Пелагея разделила имущество с бывшим мужем

Пассажир остановившегося в тоннеле метро поезда рассказал о происходившем в вагоне

Дептранс Москвы раскрыл детали инцидента на станции метро "Спортивная"


Ролан Гаррос

Медведев пошутил о том, что часто проводит ночные матчи на турнирах «Большого шлема»



Новости Крыма на Sevpoisk.ru




Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России