У Дняпры расейская ракета трапіла ў жылы шматпавярховік
«Усяго ўжо 39 параненых», — напісаў губернатар Валянцін Рэзнічэнка. Сярод іх сямёра дзяцей. 9-гадовая дзяўчынка ў цяжкім стане.
Artykuł У Дняпры расейская ракета трапіла ў жылы шматпавярховік pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Расея зноў нанесла масіраваны ўдар па ўкраінскіх гарадах. Паветраная трывога была абвешчаная па ўсёй Украіне, у некалькіх абласцях працавала СПА. Паведамлялася пра выбухі ў Вінніцы, Харкаве, Адэсе, Дняпры, Крывым Рогу, Львове, Хмяльніцкай, Мікалаеўскай і Кіеўскай абласцях. У Кіеве адбыліся экстранныя адключэнні святла, у Харкаве спынілася метро.
Пад заваламі ў Дняпры застаюцца жыхары як мінімум аднаго падʼезда, заявіў намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірыла Цімашэнка. Людзі былі дома, бо сёння выходны дзень. На месцы працуюць экстранныя службы. Папярэдне выратавалі 20 чалавек, у тым ліку траіх дзяцей, паведаміў Цімашэнка. Але расце і колькасць параненых.
На гэты момант вядома пра 5 загінулых.
«Усяго ўжо 39 параненых», — напісаў губернатар Валянцін Рэзнічэнка. Сярод іх сямёра дзяцей. „Малодшаму – тры гады. Усе дзеці ў бальніцы. 9-гадовая дзяўчынка ў цяжкім стане”, – напісаў ён у тэлеграме.
-
Фота: ДСНС
Мэр Дняпра Барыс Філатаў паведаміў, што завалы будуць разбіраць усю ноч. Ён таксама адзначыў, што на месцы дрэнная сувязь, цэлы раён поўнасцю абясточаны і адключаны ад сістэм жыццезабеспячэння.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Дняпры расейская ракета трапіла ў жылы шматпавярховік pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.