Рок-гурт “:B:N:” выпусціў новую песню “Навальніца”
Раней кампазіцыю можна было пачуць на канцэртах лідара калектыву Алеся Лютыча. Цяпер жа трэк з’явіўся і ў студыйная версіі.
Artykuł Рок-гурт “:B:N:” выпусціў новую песню “Навальніца” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларускі рок-гурт “:B:N:” выпусціў новую песню “Навальніца”. Раней кампазіцыю можна было пачуць на канцэртах лідара калектыву Алеся Лютыча. Цяпер жа трэк з’явіўся і ў студыйная версіі.
Працягвае Алесь Лютыч:
– “Навальніца” – гэта пра жыццё, пра любоў, пра каханне і пра тое, якім бы цяжкім ні быў гэты час, трэба жыць з надзеяй, што свет у канцы тунэлю ўсё ж такі будзе. Думаю, што кожны знойдзе ў гэтай песні і свой сэнс. Яна рабілася яшчэ год таму, чакала свайго часу. Таксама робяцца новыя песні, але не так хутка, як хацелася б. Таму я думаю, што яшчэ ў гэтым годзе мы вас нечым такім пабалуем.
У пятніцу, 20-га студзеня, Алесь Лютыч зладзіць акустычны канцэрт у Лодзі.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Рок-гурт “:B:N:” выпусціў новую песню “Навальніца” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.