Беларускія музыкі аб’ядналіся ў праект “Psycho Squad”
Музыкі зладзяць канцэрт-трыб’ют “System Of A Down”. Выступы пройдуць у Варшаве (21 студзеня) і Гданьску (4 лютага).
Artykuł Беларускія музыкі аб’ядналіся ў праект “Psycho Squad” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларускія музыкі – удзельнікі розных гуртоў – аб’ядналіся ў праект “Psycho Squad” і ўжо хутка зладзяць канцэрт-трыб’ют “System Of A Down”. Выступы пройдуць у Варшаве (21 студзеня) і Гданьску (4 лютага).
“Гэта будуць насамрэч вялікія імпрэзы”, – распавядае ўдзельнік гурт “Psycho Squad”, барабаншчык Ян Аладаў:
-Канцэрт будзе падзелены на дзве часткі, бо кожную частку будуць выконваць розныя людзі. Будуць розныя гітарысты, розныя вакалісты, басісты. І праграма будзе прадстаўляць шмат песень з розных альбомаў – вядомых, майнстрымных, заезджаных, малавядомых…
У склад праекту “Psycho Squad” уваходзяць удзельнікі гуртоў “Aillion”, “Electric Poets”, “Дом Связи”, “Чип и Дейл” і іншых.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Беларускія музыкі аб’ядналіся ў праект “Psycho Squad” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.