Зміцер Фурманаў: Вызваленне палітвязняў – адна з нашых мэтаў
Адзін з удзельнікаў «Абʼяднання сваякоў і колішніх палітвязняў» Зміцер Фурманаў лічыць, што вызваленню палітвязняў надаецца мала ўвагі.
Artykuł Зміцер Фурманаў: Вызваленне палітвязняў – адна з нашых мэтаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Апошні тыдзень у незалежных СМІ ідзе размова пра «Абʼяднанне сваякоў і колішніх палітвязняў».
Адзін з удзельнікаў гэтага аб’яднання – былы палітвязень з Гародні Зміцер Фурманаў, які лічыць, што вызваленню палітвязняў надаецца мала ўвагі.
-Больш надаваць увагі пытанню вызвалення палітвязняў з турмаў і калоній. Калі пачалася вайна ва Украіне, пытанне палітзняволеных адышло на другі план. І ўся ўвага замежных палітыкаў была накіравана на пытанне Украіны. Хочацца вярнуць гэтую тэму палітвязняў на першы план, бо ў Беларусі працягваюцца рэпрэсіі, становіцца больш палітзняволеных.
Былы палітвязень упэўнены, што пракладам вызвалення можа стаць паўтарэнне абмену палітзняволеных, як было ў ФРГ :
-У сусветнай гісторыі былі прыклады вызвалення палітзняволеных за грошы. Гэта прыклад Нямеччыны. Калі ФРГ гандлявалася з ГДР за палітзняволеных. І палітзняволены вызваляўся, нават не ведаючы, што яго выкупілі. Ён толькі праз некаторы час пра гэта даведваўся.
Зміцер Фурманаў, сябра ініцыятыўнай групы Сяргея Ціханоўскага, быў асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 21 кастрычніка 2021 года палітвязень выйшаў на волю з калоніі № 3. Год і тры месяцы ён правёў у СІЗА, дзе дзень залічваецца за паўтара. У кастрычніку 2022 г. на былога палітвязня распачалі справу паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).
Гэта адбылося, калі Зміцер ужо знаходзіўся за мяжою.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Зміцер Фурманаў: Вызваленне палітвязняў – адна з нашых мэтаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.