Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Январь
2023

Агляд прэсы: крызісны абмен

0

Пачынаецца сумесная імітаваная вайна Расеі і Беларусі. Сусветны эканамічны форум у Давосе падчас крызісу. Абаронныя змены ў Германіі. Арыштаваны самы расшукваемы мафіёзі Італіі.

Artykuł Агляд прэсы: крызісны абмен pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Пачынаецца сумесная імітаваная вайна Расеі і Беларусі. Сусветны эканамічны форум у Давосе падчас крызісу. Абаронныя змены ў Германіі. Арыштаваны самы расшукваемы мафіёзі Італіі. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

«Ваенна-паветраныя сілы Расеі і Беларусі пачалі сумесныя вучэнні, якія разглядаюцца як прыкмета таго, што Масква паказвае свае мускулы ў 11-месяцовай вайне з Украінай», – піша вядучае выданне Сярэдняга Усходу Al Bawaba.

«Расейскія ваенна-паветраныя сілы прыбылі ў Беларусь раніцай у панядзелак для ўдзелу ў вучэннях, якія, як кажуць, маюць намер умацаваць абараназдольнасць абедзвюх краін. Нягледзячы на тое, што расейскі ўрад настойвае на тым, што вучэнні з’яўляюцца ўсяго толькі абарончымі вучэннямі, якія праводзяцца расейскімі ўзброенымі сіламі для павышэння гатоўнасці да любых правакацыйных дзеянняў з боку Украіны, усё гэта адбываецца ў святле чаканых магчымых нападаў з расейска-беларускага боку на Украіну. У разгар патэнцыйнай эскалацыі ўзроўню расейска-ўкраінскага крызісу генеральны сакратар NATO Енос Столтэнберг заявіў у нядзелю, што краіны Захаду паставяць ва Украіну новыя партыі цяжкога ўзбраення», – паведамляе сярэднеўсходняе выданне.

***

У панядзелак увечары ў Давосе пачаўся 53-ці Сусветны эканамічны форум, куды была запрошана і Святлана Ціханоўская. У рамках форуму на тэрыторыі курорта збіраюцца ўплывовыя прадстаўнікі палітыкі і бізнэсу з усяго свету. Па словах заснавальніка Форума Клаўса Шваба, Форум павінен унесці свой уклад у «паляпшэнне стану свету». Еўрапейская прэса абмяркоўвае, наколькі гэта сапраўды з’яўляецца мэтай, і што неабходна для яе дасягнення. «Нягледзячы на ўсю справядлівую крытыку, гэты саміт вельмі важны», – лічыць нямецкая газета Frankfurter Rundschau.

«Форум важны асабліва ў эпоху шматлікіх крызісаў. Бо як вырашыць іх, як не ў выніку абмену меркаваннямі сярод найважнейшых фігур эканомікі і палітыкі? Пытанні, ад якіх залежыць будучыня мільярдаў людзей, па-ранейшаму чакаюць адказу. Якая будучыня чакае глабалізацыю? Што стане з капіталізмам? Як выбудаваць архітэктуру бяспекі ў Еўропе перад тварам Расеі? Усе гэтыя пытанні і яшчэ цэлы шэраг іншых проста неабходна абмяркоўваць, не толькі ў Давосе, але ў тым ліку і там», – падкрэслівае нямецкае выданне.

***

Крысціна Ламбрэхт падала ў адстаўку ў сувязі з бесперапыннай крытыкай у яе адрас наконт выканання ёю службовых абавязкаў на пасадзе міністра абароны Германіі. Канцлер Шольц адстаўку прыняў. Пераемнікам Ламбрэхт павінен стаць міністр унутраных спраў Ніжняй Саксоніі Барыс Пісторыюс. Аглядальнікі аналізуюць, чаму Ламбрэхт пацярпела няўдачу і якое значэнне мае абаронная палітыка Германіі для Еўропы. «У сувязі з вайной ва Украіне Шольц проста абавязаны паставіць на чале Міністэрства абароны прызнанага эксперта», – патрабуе аўстрыйская газета Der Standard.

«Цяпер яму давядзецца дастаць хоць з-пад зямлі сапраўднага ці, дакладней сказаць, сапраўднага «доку» ваеннай справы: паважанага ў войсках, выдатна знаёмага з прадметам і здольнага ўзначаліць надзвычай складанае міністэрства. А нялёгка знайсці такога чалавека ў СДПГ! Калі ў снежні 2021 года Ламбрэхт стала міністрам, вайны яшчэ не было. А сёння гэта горкая рэальнасць. Для канцлера Германіі гэта азначае наступнае: цяпер яму трэба не толькі як мага хутчэй знайсці замену міністру абароны, але і, перш за ўсё, кіравацца пры гэтым большай дальнабачнасцю, чым раней», – заклікае аўстрыйскае выданне.

***

Італьянская паліцыя арыштавала самага вядомага мафіёзі краіны. Матэа Месіна Дэнара – кіраўнік сіцылійскай Cosa Nostra і, сярод іншага, меркаваны замоўца забойстваў суддзяў Джавані Фальконэ і Паола Барселіна. Дэнара быў арыштаваны ў прыватнай клініцы ў Палерма. Прэса па-ранейшаму скептычна ставіцца да таго, наколькі гэты арышт здольны пахіснуць мафіёзныя структуры. «Мафіёзі загаворыць толькі перад дзяржавай, якая і сама будзе гатова пачуць усю праўду», – лічыць італьянская газета Corriere della Sera.

«За апошнія дзесяць гадоў, калі босы мафіі і давалі нейкія паказанні, то наўрад ці яны расказвалі пра ўсё, што ведаюць. Ім было зразумела, што дзяржаве не трэба занадта шмат інфармацыі. Палітыкі жадаюць выстаўляць напаказ скальпы ў медыйным цырку, і для гэтага досыць любой дробнай нагоды, каб абвясціць аб меркаванай «паразе» і «канцы» мафіі. Нават калі б Месіна Дэнара прадэманстраваў пакаянне, ён бы не сказаў усяго, што ведае. Усю праўду гавораць толькі дзяржаве, якая рэальна змагаецца са злачыннымі арганізацыямі. А гэта не наш выпадак», – гіранічна канстатуе італьянскае выданне.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка.

Artykuł Агляд прэсы: крызісны абмен pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Мэр Москвы и глава Башкортостана подписали соглашение в рамках ПМЭФ





Москва

Юлия Пересильд, московский Театр на Таганке, ММОМА – участники 3-его фестиваля «Территория. Красноярск» раскрывают грани современного искусства


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин: Завод по производству препаратов из плазмы крови человека появится в РФ



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

БГАТОиБ

Приглашенные солистки выступят в опере «Руслан и Людмила»




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

В Швейцарии завершился чемпионат Европы по спортивной и фитнес-аэробике

Академия Плющенко требует почти два миллиона со сбежавшей от них юной спортсменки

«Столото» подписал соглашение в развитие стратегической поддержки комплекса ГТО и многоборья ГТО


WTA

Андреевой предрекли борьбу за топ-10 рейтинга WTA в текущем сезоне



Новости Крыма на Sevpoisk.ru




Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России