Інстытут вывучэньня вайны: сыстэмы СПА ў Маскве — падрыхтоўка расейцаў да доўгай вайны
Верагоднае разьмяшчэньне сыстэм супрацьпаветранай абароны ў Маскве не зьвязана з пагрозай атакі з боку Ўкраіны. Хутчэй за ўсё гэта гульня напаказ, з дапамогай якой Крэмль рыхтуе грамадзян да працяглай вайны і новых ахвяраў, гаворыцца ў справаздачы амэрыканскага Інстытута вывучэньня вайны (ISW).