У Гарадку прайшоў „Калядны вечар”
У Гмінным цэнтры культуры выступілі калектывы з Гарадоцкай гміны.
Artykuł У Гарадку прайшоў „Калядны вечар” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Калядкі на розных мовах прагучалі ў Гарадку. У Гмінным цэнтры культуры прайшоў „Калядны вечар”. На сцэне выступілі калектывы, у тым ліку дзіцячыя, з Гарадоцкай гміны.
Людміла Гайгэр, якая кіруе царкоўным хорам у Каралёвым Мосце, лічыць калядны перыяд самым расспяваным у годзе:
-Самы найлепшы перыяд. Самы мой любімы – гэта Вялікі пост, але гэты – спецыфічны. За два месяцы да свята вывучылі 25 калядак. Калядавалі па ўсіх нашых вёсках. І стараліся спяваць розныя калядкі, а не адныя і тыя ж.
Марэк Жук, пеўчы царкоўнага хору у Каралёвым Мосце:
-Бацюшка мае праекты, хоча шмат зрабіць для людзей, і мы далучаемся і робім, што можам. Па-першае, спяваем у хоры ў нядзелю, сустракаемся, калядуем па вёсках. Кожны робіць, што можа.
Мерапрыемства ў Гмінным цэнтры культуры завяршыла калядны перыяд, які паводле царкоўнага календара, завяршае Свята Вадохрышча.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Гарадку прайшоў „Калядны вечар” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.