Навучэнцы Беларускага ліцэя ў Гайнаўцы танцавалі паланэз і лявоніху
У навучальнай установе прайшоў традыцыйны бал “Стаднёўка”, які ладзіцца за сто дзён да экзаменаў на атэстат сталасці.
Artykuł Навучэнцы Беларускага ліцэя ў Гайнаўцы танцавалі паланэз і лявоніху pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Навучэнцы Беларускага ліцэя ў Гайнаўцы танцавалі паланэз і традыцыйную лявоніху. У навучальнай установе прайшоў традыцыйны бал “Стаднёўка”, які ладзіцца за сто дзён да экзаменаў на атэстат сталасці, так званых “матураў”.
Моладзь з Гайнаўскага ліцэя з дадатковым вывучэннем беларускай мовы спачатку танцавалі паланэз. Але традыцыяй школы з’яўляецца і выкананне традыцыйнага беларускага танца – лявоніхі.
Як падкрэсліў дырэктар Ігар Лукашук, вучні яго школы ўнікальныя. “…І памятайце, што ваша адметнасць ў вялікім свеце будзе вашым актывам. Не забывайце пра гэта і ганарыцеся гэтым, бо чалавека, які ганарыцца сваімі каранямі, будуць паважаць і іншыя”, – адзначыў дырэктар ліцэя.
Фота: Marta Chmielińska
Artykuł Навучэнцы Беларускага ліцэя ў Гайнаўцы танцавалі паланэз і лявоніху pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.