Эстонія збіраецца ўвесці прыбярэжную «прылеглую зону» ў Фінскай затоцы
Гэта фактычна закрые Балтыку для расейскага флоту. Прыбярэжная «прылеглая зона» будзе распаўсюджвацца ў межах 24 марскіх міль ад зыходнай лініі тэрытарыяльнага мора Эстоніі — гэта значыць, будзе пакрываць усю Фінскую затоку.
Artykuł Эстонія збіраецца ўвесці прыбярэжную «прылеглую зону» ў Фінскай затоцы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Расея заявіла, што паніжае ўзровень дыпламатычных адносін з Эстоніяй — краіны Балтыі адказалі.
Міністэрства замежных спраў Расеі 23 студзеня абвясціла, што ўзровень дыппрадстаўніцтва Эстоніі ў РФ будзе паніжаны да часовага праверанага, а пасол Эстоніі павінен пакінуць Расею 7 лютага.
Эстонія на гэта адказала таксама высылкай пасла Расеі з краіны: ён мусіць пакінуць краіну адначасова з паслом Эстоніі ў РФ.
Да таго ж Эстонія абвясціла, што збіраецца ўвесці прыбярэжную «прылеглую зону» ў Фінскай затоцы. Гэта фактычна закрые Балтыку для расейскага флоту. Яна будзе распаўсюджвацца ў межах 24 марскіх міль ад зыходнай лініі тэрытарыяльнага мора Эстоніі — гэта значыць, будзе пакрываць усю Фінскую затоку. У гэтых межах Эстонія зможа кантраляваць выкананне ўнутрыдзяржаўнага права і караць за парушэнні сваіх прававых актаў.
Пры гэтым эстонскія спецслужбы змогуць аглядаць расейскія вайсковыя і цывільныя караблі, якія выходзяць з партоў Ленінградскай вобласці і з Кранштата. У выпадку адмовы ад надгляду ім будзе забаронены праход праз Фінскую затоку.
Artykuł Эстонія збіраецца ўвесці прыбярэжную «прылеглую зону» ў Фінскай затоцы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.