Урачыстасці з нагоды 160-х угодкаў паўстання 1863 года ў Варшаве
Удзел ва ўрачыстасцях бярэ і беларуская дэлегацыя з Беластоку.
Artykuł Урачыстасці з нагоды 160-х угодкаў паўстання 1863 года ў Варшаве pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Варшаве праходзяць урачыстасці з нагоды 160-х угодкаў паўстання 1863 года.
Удзел ва ўрачыстасцях бярэ і беларуская дэлегацыя з Беластоку. У ліку запрошаных Канцылярыяй Прэзідэнта Рэспублікі Польшча: Юры Ляшчынскі, Януш Талуць, Юры Хмялеўскі, Ганна Кандрацюк, Уладзімір Хільмановіч, Марцін Рэмбач.
Выступае прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. У сваім выступе ён неаднойчы згадаў Украіну і Беларусь:
-Веру ў тое, што народ Украіны пераможа. І пераможа пры нашай падтрымцы. А таксама пры падтрымцы іншых братніх народаў – і літоўцаў, і беларусаў і іншых суседзяў і сяброў зможа адбудаваць сваю Радзіму. І як я шмат разоў казаў, яшчэ прыгажэйшую і больш сучасную, чым тая, на якую напаў расейскі варвар. Веру ў тое, што воля і дэмакратыя і свабода самавызначэння пераможа і Беларусі.
Пасля прэзідэнта Анджэя Дуды выступіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.
Васіль Зварыч, пасол Украіны, зачытаў вітальны ліст ад прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.
Пасьля гэтага адбылася супольная малітва ад прадстаўнікоў розных канфесій Польшчы.
Пасля на ўрачыстасці адбылося складанне клятвы памяці, ганаровы салют і ўскладанне вянкоў да дошкі памяці. Усе ўрачыстасці адбываюцца ля Варшаўскай „Брамы гібелі”.
Далей зайграў вайсковы аркестр. На гэтым частка ўрачыстасцяў ля Варшаўскай цытадэлі закончылася.
Беларускае Радыё Рацыя, Варшава
Artykuł Урачыстасці з нагоды 160-х угодкаў паўстання 1863 года ў Варшаве pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.