Лукашэнка загадаў у ахове мяжы сканцэнтравацца на ўкраінскім напрамку
Паводле Памежнага камітэта, сумарна на граніцах Беларусі з Украінай і ЕЗ цяпер знаходзіцца 23,5 тысячы жаўнераў, у тым ліку больш за 17 тысяч – з боку Украіны.
Artykuł Лукашэнка загадаў у ахове мяжы сканцэнтравацца на ўкраінскім напрамку pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў рашэнні па ахове дзяржаўнай мяжы органамі памежнай службы ў 2023 годзе. Лукашэнка падпісаў адразу два рашэнні па ахове дзяржаўнай мяжы — памежнікамі на зямлі і СПА ў небе, хаця раней штогод падпісваў толькі адно, піша БелТА.
Асноўныя намаганні ў ахове мяжы сёлета сканцэнтруюцца на ўкраінскім напрамку, а таксама на ўчастках, дзе магчымае ўзнікненне новых знешніх выклікаў і пагроз памежнай бяспецы.
Паводле Памежнага камітэта, сумарна на граніцах Беларусі з Украінай і Еўразвязам цяпер знаходзіцца 23,5 тысячы жаўнераў, у тым ліку больш за 17 тысяч – з боку Украіны.
Artykuł Лукашэнка загадаў у ахове мяжы сканцэнтравацца на ўкраінскім напрамку pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.