Творы беларускіх кампазітараў для аргана прагучаць у Варшаве
Гэта першы канцэрт з серыі канцэртаў, якія пройдуць у Варшаве і іншых польскіх гарадах, накіраваных на развіццё і папулярызацыю сучаснага беларускага музычнага мастацтва.
Artykuł Творы беларускіх кампазітараў для аргана прагучаць у Варшаве pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Імпрэза пройдзе 29 студзеня ў касцёле Святога Аляксандра, што на плошчы Трох Крыжоў. У прыватнасці, свае кампазіцыі прадставяць Вольга Падгайская, Канстанцін Яськоў і Аляксандар Літвіноўскі. У праграме таксама заяўленыя вакалісты, хор „Канкордыя” і прэм’ера твору на верш Андрэя Хадановіча.
Як заяўляюць арганізатары, «гэта першы канцэрт з серыі канцэртаў, якія пройдуць у Варшаве і іншых польскіх гарадах, накіраваных на развіццё і папулярызацыю сучаснага беларускага музычнага мастацтва».
Вядома, што многія ўдзельнікі канцэрту зараз пражываюць у Варшаве, многія былі вымушаныя пакінуць радзіму ў сувязі з палітычнымі пераследамі. Канцэрт стаў магчымы дзякуючы дапамозе ксяндза Вячаслава Барка. Уваход вольны. Будзе арганізаваны добраахвотны збор на гуманітарныя мэты. Пачатак у бліжэйшую нядзелю а 15-00.
Artykuł Творы беларускіх кампазітараў для аргана прагучаць у Варшаве pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.