«Буба. Дружба народаў». Выйшаў дакумэнтальны фільм пра Грузію на фоне разьвітаньня з Вахтангам Кікабідзэ. ВІДЭА
15 студзеня 2023 года памёр грузінскі актор і сьпявак Вахтанг Кікабідзэ. Ён быў папулярны ў Савецкім Саюзе і пасьля — у постсавецкіх краінах. У 2008 годзе, пасьля расейскага ўварваньня ў Грузію, Кікабідзэ адмовіўся ад расейскага ордэна Дружбы і з таго часу ніколі ня езьдзіў у Расею.