Ірына Сідорская: Рэжыму Беларусі выгодная «тэорыя змовы» – вакол ворагі
Вынікі даследавання беларускіх СМІ і выкарыстання імі канспіралагічных матываў былі прадстаўлены падчас анлайн-прэзентацыі «Тэорыі змовы ў дзяржаўнай медыйнай прапагандзе ў Беларусі».
Artykuł Ірына Сідорская: Рэжыму Беларусі выгодная «тэорыя змовы» – вакол ворагі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Вынікі даследавання беларускіх СМІ і выкарыстання імі канспіралагічных матываў былі прадстаўлены падчас анлайн-прэзентацыі «Тэорыі змовы ў дзяржаўнай медыйнай прапагандзе ў Беларусі».
Асноўныя парушэнні журналісцкіх стандартаў у Беларусі агучыла даследчыца, доктар філалагічных навук Ірына Сідорская:
– Дзяржаўныя беларускія медыя, па меншай меры тыя, якія ўвайшлі ў нашу выбарку, не асабліва і пішуць пра тое, што адбываецца ў замежжы. Больш за ўсё яны пішуць пра дзяржаўную ўладу Беларусі, больш, чым аб’ём інфармацыі пра аўтаномныя дзеянні грамадзян і знешніх у адносінах да Беларусі суб’ектаў. Адна асноўная тэорыя змовы. Адпаведна ёй Беларусь знаходзіцца ў коле ворагаў, якія аб’явілі ёй гібрыдную вайну.
У выніку даследавання было прааналізавана амаль тры тысячы матэрыялаў на сайтах дзяржаўных тэлеканалаў і газеты «СБ. Беларусь сегодня». Канспіралогію ў тэкстах знайшлі ў 8,6 % выпадкаў.
Па словах Ірыны Сідорскай, існаванне тэорыі змовы вакол Беларусі выкарыстоўваецца рэжымам для ўзмацнення ролі асобы Лукашэнкі ў кіраванні краінай.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Ірына Сідорская: Рэжыму Беларусі выгодная «тэорыя змовы» – вакол ворагі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.