Павел Касцюкевіч прэзентуе пераклад кнігі «Падарожжы Беньямiна III» у Лондане
Кнiга падрыхтаваная Цэнтрам беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны ў супрацы з выдавецтвам Логвiнаў.
Artykuł Павел Касцюкевіч прэзентуе пераклад кнігі «Падарожжы Беньямiна III» у Лондане pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
На прэзентацыю i сустрэчу з Паўлам Касцюкевічам, перакладчыкам беларускамоўнай версii кнігі Мэндэлэ Мойхер-Сфорыма «Падарожжы Беньямiна III», запрашаюць 29 студзеня ў Лондане.
Кнiга падрыхтаваная Цэнтрам беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны ў супрацы з выдавецтвам Логвiнаў. Ініцыятары мерапрыества – прадстаўнікі Скарынаўскай бібліятэкі, – распавяла сябра апякунскай рады Скарынаўскай бібліятэкі, куратар кніжнай калекцыі Караліна Мацкевіч:
– Гэта імпрэза адбываецца ў супрацы з беларуска-яўрэйскім цэнтрам культурнай спадчыны, які арганізоўвае беларуска-яўрэйскі фестываль. У межах гэтага фестывалю прэзентацыя кнігі Мэндэлэ Мойхер-Сфорыма «Падарожжы Беньямiна III». Гэта вельмі цікавы твор і ў плане арыгіналу, і ў плане перакладу. Кніга была напісаная на ідзішы, пасля была перакладзена самім аўтарам на іўрыт.
Мерапрыемства пачнецца а 14-ай гадзіне лонданскага часу па адрасе Скарынаўская бібліятэка, 37 Holden Road, London, N12 8HS.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Павел Касцюкевіч прэзентуе пераклад кнігі «Падарожжы Беньямiна III» у Лондане pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.