У Менску затрымалі барда Андрэя Мельнікава
Высветлілася, што музыка знаходзіцца ў ІЧУ Менскага раёну, і будзе там як мінімум да 5 лютага.
Artykuł У Менску затрымалі барда Андрэя Мельнікава pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Пра гэта ў ФБ паведаміў ягоны сын Марцін. Спачатку ў міліцыі прынялі заяву на вышук. У ізалятары на Акрэсціна паведамілі, што ў іх Мельнікава няма. Пазней высветлілася, што музыка знаходзіцца ў ІЧУ Менскага раёну, і будзе там як мінімум да 5 лютага.
***
Пра гэта ў ФБ паведаміў ягоны сын Марцін: «Шукаем майго тату. Тыя людзі, хто камунікаваў з ім у чацвер і пазней – адгукніцеся, калі ласка. У міліцыі прынялі заяву на вышук».
У ізалятары на Акрэсціна паведамілі, што ў іх Мельнікава няма.
Вядома, што 25 студзеня музыка ўдзельнічаў у вечарыне паэткі Таццяны Барысюк.
На бліжэйшую нядзелю, 29 студзеня быў запланаваны яго выступ у кавярні «Над Нямігай».
Андрэй Мельнікаў аўтар больш за 2 дзясяткі альбомаў на тэму нацыянальнага адраджэння і жыцця ў постсавецкіх рэаліях.
Artykuł У Менску затрымалі барда Андрэя Мельнікава pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.