Беспілотнікі атакавалі цэнтр вытворчасці дронаў у Іране
Іран пастаўляе дроны «Shahed 131/136» Расеі, дапамагаючы ёй атакаваць украінскія гарады, цывільныя і энэргетычныя аб’екты.
Artykuł Беспілотнікі атакавалі цэнтр вытворчасці дронаў у Іране pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Міністэрства абароны Ірана пацвердзіла атаку беспілотнікаў на цэнтр вытворчасці боепрыпасаў у Ісфахане. У ведамстве заявілі, што адзін з дронаў збіла СПА, а два іншыя «трапілі ў абарончыя пасткі» і былі знішчаныя.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/01/iran_izrail-520x400.jpg)
Як пішуць іранскія СМІ, начная атака адбылася таксама на завод па вытворчасці маторных аліваў у Шахід-Салімі, авіябазу ў Дызфуле, вайсковыя часткі, адбыліся пажары ў некаторых іншых гарадах, паведамляе svaboda.org.
Іран пастаўляе дроны «Shahed 131/136» Расеі, дапамагаючы ёй атакаваць украінскія гарады, цывільныя і энэргетычныя аб’екты.
Выданне Al Arabiya са спасылкай на ізраільскія СМІ паведаміла, што Ізраіль пачаў спецаперацыю ўнутры Ірана з мэтай знішчэння ваеннай прамысловасці Ірана, верагодна, на фоне нядаўніх тэрактаў у Іерусаліме.
Ізраіль пачаў узмацняць войска і паліцыю, а таксама спрашчаць сістэму атрымання зброі. Афіцыйных заяў наконт атакі па Іране ўрад Ізраіля не даваў.
Artykuł Беспілотнікі атакавалі цэнтр вытворчасці дронаў у Іране pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.