Павел Латушка: Гэта толькі матывуе да далейшага змагання
Разам з намеснікам старшыні Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі і кіраўніком НАУ Паўлам Латушкам падсумоўваем падзеі мінулага тыдня.
Artykuł Павел Латушка: Гэта толькі матывуе да далейшага змагання pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Разам з намеснікам старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі і кіраўніком НАУ Паўлам Латушкам падсумоўваем падзеі мінулага тыдня.
РР: Па-за эфірам вы прызналіся, што ніводнай выходнай нядзелі ў вас яшчэ не было за гэтыя два з паловай гады. Як вы жывяцё ў такім рэжыме?
Павел Латушка: Калі ты разумееш, што ў турмах сядзяць тысячы палітзняволеных, калі жудасныя рэчы адбываюцца ў нашай краіне, калі вайна побач… Можа такі характар у мяне, такім выхавалі мае бацькі. Але я не магу зараз спыніцца. І на колькі хапае сілаў працягваю працаваць, нават нягледзячы на тое, што гэта нядзеля. Але гэта не штосьці выключнае, так трэба рабіць.
РР: Днямі Народнае антыкрызіснае ўпраўленне прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. Гэта пэўна своеасаблівы знак якасці? Ці як вы гэта ўспрынялі?
Павел Латушка: Ну такіх знакаў якасьці ўжо зашмат. Можна паглядзець: і восем крымінальных справаў, і суд, які зараз ідзе супраць мяне, і экстрэмісцкім прызнаны і Аб’яднаны пераходны кабінет і Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, і Каардынацыйная рада, сябрам якой я з’яўляюся. Так што я ўжо не ведаю, не хапае месца на пінджаку, дзе гэтыя знакі адзначэння вывешваць. А калі сур’ёзна, то гэта можа толькі матываваць, матываваць яшчэ да большага змагання для таго, каб дасягнуць мэты.
Цалкам размова:
Размаўляў Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Павел Латушка: Гэта толькі матывуе да далейшага змагання pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.